Летнія вершы

***

Сонейка свеціць ад ранку да вечара.
Сонейка грэе ад ранку да вечара.
Хоча яно, каб шумелі сады,
Каб у садах спелі дзецям плады.

***

Сонейка-сонца,
Залатое донца,
Не хавайся у бары, а гары, гары, гары!
Ну – хоць трохі пасвяці,
Каб нам спаць не ісці.

***

Сонейка-сонца,
Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку.

***

Дожджык, дожджык, сыпані,
Спёку з поля прагані!
Я пад ліпкай пасяджу,
На лісточкі пагляджу.

***

Ідзі, ідзі, дожджыку,
Звару табе боршчыку.
Пастаўлю пад елкаю,
Накрыю талеркаю,
Сама пакаштую,
Цябе пачастую.

***

Дожджык, дожджык! Лі!
Аж па ўсёй зямлі!
Травы ў рост пусці!
Дай падрасці жыту, гароху
І хлопчыку Цімоху!!!

***

Сонейка закрылі хмары,
Пацямнелі ўсе абшары,
Раптам дожджык секануў,
Кот у сенцы сігануў.
Куры кінуліся ў клеці,
Ад дажджу ўцякаюць дзеці.

***

Зашумеў над вёскай гром,
Страсянуў усё кругом.
Вось каб мне яго злавіць
Ды у бубен пасадзіць.
Бубен грукаў бы, я
к гром,
На ўсю вёску: - Бам! Бум! Бом!

В начало страницы

Главная
Беременность
Грудное вскармливание
Календарь развития
Здоровье
Рецепты блюд
Детская комната
Воспитание
Зарядка для детей
Игры
Творчество
Обучение
Развитие речи
Библиотека
Содержание
Заметки




Главная Сегодня: \ Последнее обновление: 26.02.2014 \ Cоздано в Z-style Написать мне