снежинка Зiмовыя вершы

Сняжынкі

Закружыліся
Сняжынкі
Нізка-нізка
Над зямлёй.
Ціха лётаюць
Пушынкі
Незлічонай
Чарадой.

Быццам тыя
Матылёчкі,
Весяляцца
Нездарма –
Адамкнула
Ўсе замочкі
Ў небе ім
Сама зіма.

А. Дзеружынскі

 

Зiма

Ой, зіма,
Зіма,
Зіма!
Весялей цябе
Няма!
Горка,
Санкі,
Гоман,
Смех.
Сіні вечар.
Белы снег.
Усе дзеці
На каньках.
Колькі
Радасці ў вачах!

П. Броўка

***

Ніхто з дамашніх не згадае,
Чым рэчка Костуся займае,
Якая іх звязала сіла
I чым яна так хлопцу міла.
Бывала, толькі чуць разднее,
Чуць толькі ў лесе пасвятлее,
Глядзіш — на рэчку ён шыбуе
I лёд сякераю мацуе...
То падбяжыць і скаўзанецца,
I сам сабе ён засмяецца...

Я. Колас

Зiма

Сыплецца мяккi, пушысты сняжок,
Белаю коўдрай накрыўся лужок,
Лес нерухома стаiць за сялом.
Рэчка замоўкла пад тоўстым iльдом.
Птушкам знайсцi зараз ежу цяжэй.
- Дзецi! Змайструем кармушкi хутчэй!
Зерне насыплем – хай птушкi дзяўбуць,
Песню ўдзячную нам прапяюць.

А. Ставер

***

Ціха-ціхутка дрэмлюць паляны.
Коўдрай бялюткай долы засланы.
Заяц пад хвойкай спаў гэтак міла,
Ледзь яго сойка ранкам збудзіла.

3 боку балота кралася ліска —
Мыш па сумётах шуснула з піскам.
Лес абудзіўся рыкам ласіным.
Клён пахіліўся. мерзнуць асіны.
Даль барвавее. ціш азалела.
Белай завеяй ноч адшумела.

В. Гардзей

***

Белымі сняжынкамі ўся дарожка ўсеяна.
Была ў полі рэчанька, ды не стала.
Дзе яна?
Была ў полі елачка, пышная, зялёная,
А яе мяцеліца замяла шалёная.

Азярцо празрыстае за сялом свяцілася.
Посцілка бялюткая на яго звалілася.
Тут зіма заснежыла брамы і штыкеты,
Кожны куст і дрэва ў белае адзеты.

С. Шушкевіч

В начало страницы

Главная
Беременность
Грудное вскармливание
Календарь развития
Здоровье
Рецепты блюд
Детская комната
Воспитание
Зарядка для детей
Игры
Творчество
Обучение
Развитие речи
Библиотека
Содержание
Заметки




Главная Сегодня: \ Последнее обновление: 26.02.2014 \ Cоздано в Z-style Написать мне